Настаўнік Я хочу знать о мире больше, чем мир знает обо мне. А.Ардженто

Наш музей адкрыўся 10 студзеня 1990 года па ініцыятыве былога настаўніка гісторыі школы Ільінчыка Валерыя Дзмітрыевіча як музей баявой славы. У 2007 годзе ён рэканструяваны ў музей гісторыі вёскі Струга.Матэрыялы нашага музея расказваюць аб гісторыі вёскі са старажытных часоў да нашых дзён. У аснову размяшчэння матэрыялу пакладзены прынцып перыядызацыі гісторыі па грамадска-эканамічных фармацыях. У музеі сабраны матэрыял па 6 раздзелах, гэта: “З часоў першабытных”, “На крутым павароце гісторыі”, “У складзе Польшчы”, “Ішла вайна народная”, “У мірнай працы”, “Вёска сёння”. Сабраны матэрыял складаецца з фатаграфій, археалагічных помнікаў, дакументаў, копій грамадска-палітычных дакументаў, прылад працы, прадметаў быту, карцін малюнкаў і г.д. Кожны з экспанатаў музея нясе ў сабе вялікі дыдактычны і эмацыянальны зарад.“З часоў першабытных” Археалагічныя помнікі – найважнейшая і адзіная гістарычная крыніца, якая дае магчымасць рэканструяваць карціну жыцця старажытнага насельніцтва, культурныя, лакальныя і храналагічныя асаблівасці існавання нашых продкаў, вызначыць час з’яўлення старажытных людзей у Струзе і яе ваколіцах, суседніх вёсках. На тэрыторыі в. Струга, Вікаравічы, Узляжжа і Ямнае зафіксавана 11 археалагічных помнікаў, якія прадстаўлены паселішчамі з асобнымі знаходкамі. Вы бачыце карту рассялення летапісных плямёнаў на тэрыторыі Беларусі. Згодна ўсходнеславянскіх летапісаў, тэрыторыю паміж Прыпяццю і Дзвіной засялялі дрыгавічы. Як бачна са “Стужкі часу” сляды пражывання старажытнага чалавека на нашай тэрыторыі адносяцца да эпохі мезаліту. Аб гэтым сведчаць выяўленыя матэрыялы мезалітычнай стаянкі каля в. Струга і Вікаравічы. Тут знойдзены вырабленыя з крэменю прылады працы і зброя, характэрныя для гэтага часу.

Стаянкі і іх местазнаходжанне часоў неаліту выяўлены каля в. Струга, Вікаравічы і Узляжжа. Гэта былі паселішчы. Яны размяшчаліся ў месцах з добрымі рыбалоўнымі і паляўнічымі угоддзямі, часцей за ўсё на пяшчаных выступах, на краях надпоплаўных тэрас. Насельніцтва ў неаліце займалася паляваннем і рыбалоўствам, аднак гэтыя галіны гаспадаркі стаялі ўжо на больш высокай ступені. У гэты час з’явіліся сякеры, нажы, цёслы з паліраваным рабочым краем, некаторыя з іх мелі прасвідраваныя адтуліны для рукаятак. На стэндах вы бачыце гэтыя прадметы, іх малюнкі, зробленыя археолагічнымі экспедыцыямі, якія працавалі тут з 1986 па 2002 год. Матэрыялы даследчай работы на археалагічным помніку Струга-2, якая праводзілася ў 2002 годзе, студэнтамі Інстытута археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта на чале з магістрам гэтай установы Р. Хаванец, а таксама навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.С. Вяргей, апублікаваны ў тэматычным зборніку артыкулаў “Раннія славяне беларускага падняпроўя і падзвіння”. Бронзавы век на нашай тэрыторыі прадстаўлены матэрыяламі раскопак на паселішчы каля в. Узляжжа. Работамі кіраваў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі М.М. Крывальцэвіч, ён напісаў некалькі навуковых публікацый, якія даюць найбольш поўнае, на сённяшні дзень, уяўленне пра эпоху бронзы на Століншчыне. Астатнія матэрыялы помнікаў эпохі бронзы ў раёне (у тым ліку і ў Струзе) характэрызуюцца на аснове павярховых збораў. У бронзавы век выкарыстоўваліся сякеры-кліны, шырокія крамянёвыя сярпы, сярпы-нажы, свідраваныя каменныя матыкі, зерняцёркі. Асновай гаспадаркі была жывёлагадоўля. Займаліся, таксама, землярабствам, паляваннем, рыболоўствам і і ншымі промысламі. Матэрыялы жалезнага веку выяўлены на паселішчы Вікаравічы-2 і Узляжжа-2. Апрацоўка жалеза стала важнейшым дасягненнем у гісторыі чалавецтва. Жалеза выцясніла камень як асноўную сыравіну для вырабу прылад працы і стварыла ўмовы для тэхнічнага прагрэсу. Аснову гаспадаркі ў жалезны век складалі спачатку падсечнае земляробства, а потым ворыўнае, жывёлагадоўля, дапоўненая паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам. Жылі патрыярхальнымі родамі, якія малі сваю тэрыторыю, дзе размяшчаліся паселішчы, участкі апрацаванай зямлі, пашы і іншыя ўгоддзі. (Паглядзіце на малюнкі на стэндзе.) У жалезным веку Беларусь насялялі розныя плямёны. Рэшткі іх жыццядзейнасці – паселішчы, магільнікі і ўсё што на гэтых помніках захоўвалася, даследчыкі аб’ядноўваюць у шэраг археалагічных культур. У паселішчах Струга, Вікаравічы, Ямнае выяўлены і таксама апісаны помнікі мілаградскай, зарубінецкай, вельбарскай і пражскай культур. Пераход ад першабытна-абшчыннага ладу да дзяржаўнасці адбываўся паступова. У пераходным перыядзе з’явіліся саюзы плямён, якія перараслі ў раннекласавыя дзяржавы, плямянныя княжэнні і інш. У ІХ ст., магчыма, в. Струга уваходзіла ў склад Кіеўскай Русі ў складзе гістарычнай воласці Пагарына. У эпоху Кіеўскай Русі на тэрыторыі Століншчыны існавалі населеныя пункты на на месцах сучасных вёсак, але Струга не ўпамінаецца. У той час у загарынні было вельмі шмат балот, лясоў. Магчыма вёскі яшчэ не было. Час узнікнення в. Струга не вядомы, хаця існуюць паданні аб яе заснаванні. Але адсутнасць пісьмовых даных аб старажытнай гісторыі Стругі не дазваляе аб іх даставернасці. Найбольш старажытная з іх вядома як Старыца ці Затока – вадаёмы, якія засталіся пасля змены рэчышча ракі або паводкі, ручая. Хутчэй за ўсё назва звязана са “Стругамі” – навацыямі ў вырабе чаўном габляваннем. Але ёсць яшчэ адна прыгожая легенда аб назве вёскі. Вось яна: “У нас быў пан. Ён сваіх сялян не надта няволіў. І любіў ён дзе-нідзе незаўважна, схаваўшыся, слухаць, як яны пад час жніва спявалт песні. Ён нават ведаў у каго самы моцны і прыгожы голас і хто сама лепш спявае. Таму ён ехаў туды дзе працавалі лепшыя спевакі, хаваўся і слухаў да позняга вечара. Калі сумна на душы, адразу ж загадваў, каб коні запрагалі ехаць песні слухаць. “Гэта ж трэба, каб пан любіў так народныя песні”- здзіўляўся яго фурман. Адзін раз загучаў нейкі новы, дзіўна прыгожы і невядомы пану жаночы голас. Як потым ён даведаўся ад цівуна, гэта была прыгожая дзяўчына, закаханая ў парабка суседняга пана. Захоплены нензвычайным талентам дзяўчыны, пан выкупіў яе каханага, і даў зямлі на струзе, ля крыніцы. Маладыя паставілі там выстругавана-вырабленую хату, што аж блішчэла на сонцы, спачатку сабе, а потым і сваім шасці сынам. Людзі заўжды хвалілі гэтыя дамы і калі хто хацеў наняць майстроў сабе на працу, абавязкова казаў: “Пайду туды дзе добра стружаць”. Так і вёску назвалі – Струга”.

Меню сайта

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 59

Статистика

Объявление
06.04-11.04 Тыдзень прафарыентацыі
13.04-18.04 Тыдзень прававых ведаў
20.04-25.04 Тыдзень эканоміі і беражлівасці
Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031